Мы в Telegram
Добавить новость

Грузия запланировала восстановление дипломатических отношений с Россией

«СВЯТОЙ ЛЕНИН» и ДЕНЬ РОССИИ: успех России в С В О = мир во всём мире?!

Телеведущая Опра Уинфри попала в больницу из-за проблем с желудком

Банки начали снижать доступность ипотеки из-за риска очередей



Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агляд прэсы: пошукі выйсця

Пагроза траплення ўцекачоў з Блізкага Усходу ва Ўкраіну. Як вайна зменіць Еўропу? Саміт ЕЗ у Версалі: занадта расплывістыя рашэнні? Вайна ва Украіне: ці будзе толк ад новых перамоваў? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Уцекачоў з Блізкага Усходу выштурхоўваюць з тэрыторыі Беларусі альбо ў Польшчу, альбо прапануюць трапіць ва Украіну. Праз дзесяць дзён пасля ўварвання Уладзіміра Пуціна ва Украіну, якое падтрымліваецца Беларуссю, імправізаваны лагер уцекачоў было загадана апустошыць», – піша брытанская газета The Guardian.

Выданне апісвае сітуацыю, калі дзесяткам шукальнікаў прытулку, якія месяцамі месціліся ў імправізаваным інтэрнаце ў Брузгах, вёсцы ў Беларусі менш чым за мілю ад польскай мяжы, 5 -га сакавіка група беларускіх жаўнераў загадала пакінуць будынак пад прыцэлам зброі і дала два варыянты: перасекчы мяжу з Польшчай, дзе ахоўнікі збілі іх, або ўехаць ва Украіну.

«Нягледзячы на прыбыццё ў Польшчу больш за мільёна ўцекачоў украінцаў, дабрачынныя арганізацыі, арыентаваныя на бежанцаў, у краіне не перастаюць падтрымліваць людзей, якія перасякалі польска-беларускую мяжу. Польская сетка няўрадавых арганізацый Grupa Granica, якія адсочваюць сітуацыю на мяжы, заявіла, што апошнім часам заўважыла павелічэнне колькасці асоб, якія шукаюць прытулку з Беларусі ў Польшчы, што пацвярджае сведчанні мігрантаў, якім загадалі пакінуць лагеры ў Беларусі», – піша брытанская газета і адзначае, што дабрачынныя арганізацыі асцерагаюцца, што асобы, якія шукаюць прытулку, зноў будуць выкарыстоўвацца ў якасці зброі, што адкрые новы крызіс на паўночна-ўсходняй мяжы Польшчы, які рызыкуе выклікаць беспрэцэдэнтны палітычны і матэрыяльна-тэхнічны хаос у краіне, якая змагаецца з масавай міграцыяй украінцаў, якія бягуць ад вайны.

«Таксама некаторыя з мігрантаў баяліся, што беларускія вайскоўцы прымусяць ваяваць разам з расейцамі супраць Украіны. Вядома, што Пуцін даў зялёнае святло на прыцягненне 16 000 добраахвотнікаў з Блізкага Усходу на дапамогу расейскай агрэсіі. Сірыйскія вайскоўцы пачалі набор вайскоўцаў са сваіх шэрагаў, каб ваяваць разам з расейскімі сіламі ва Украіне, абяцаючы выплаты ў памеры 3000 долараў у месяц — да 50 разоў больш, чым штомесяцовы заробак сірыйскага салдата», – адзначае The Guardian.

Вайна Расеі супраць Украіны пахіснула шматлікія канцэпцыі і ўяўленні, якія здаваліся непарушнымі, і прывяла да часам фундаментальнага пераасэнсавання базісаў, якія склаліся. Абаронныя бюджэты еўрапейскіх краін рэзка павялічваюцца, і краіны ЕЗ разам пастаўляюць узбраенне Кіеву. Аглядальнікі задаюцца пытаннем, якой будзе Еўропа, калі змоўкне зброя, і як ёй лепш падрыхтавацца да будучых часоў.

«Захад будзе змушаны ўзбройвацца», – лічыць італьянская газета Corriere della Sera.

«Пуцін не спыніцца, пакуль яму не ўдасца ўсталяваць у Кіеве марыянеткавы ўрад. Або пакуль Кітай не акажа на Пуціна ціск, і не прымусіць яго спыніцца да ажыццяўлення сваіх планаў. Як бы там ні было, калі пасля столькіх смерцяў і разбурэнняў нарэшце замоўкнуць гарматы, еўрапейскія ўрады павінны будуць растлумачыць грамадскасці, што баланс сіл у Еўропе змяніўся назаўжды. Урадам давядзецца ясна даць зразумець сваім выбаршчыкам, што нам усім неабходны моцны і надзейны сродак стрымлівання, калі мы не хочам, каб рана ці позна распачалася вайна», – адзначае італьянскае выданне.

ЕЗ мае намер выдзеліць дадатковыя 500 мільёнаў еўра на ўзбраенне і тэхніку для ўкраінскіх вайскоўцаў. Аднак у той жа самы час краіны-сябры супольнасці паменшылі надзеі Кіева на хуткае ўступленне ў ЕЗ. Еўрапейская прэса аналізуе прычыны прамаруджвання.

«Краіны ЕЗ прадэманстравалі згуртаванасць на саміце, аднак калі справа дойдзе да рэалізацыі ўзгодненых крокаў, цалкам могуць мець месца рознагалоссі і прамаруджванне», – піша бельгійская газета La Libre Belgique.

«У Версалі еўрапейскія лідэры заявілі аб сваёй падтрымцы «еўрапейскіх памкненняў» Украіны, але не хавалі сваіх рознагалоссяў наконт магчымага ўступлення краіны ў ЕЗ. Яны паабяцалі стаць незалежнымі ад расейскіх вуглевадародаў, але ледзь-ледзь здолелі дамовіцца аб тэрмінах адмовы ад іх, паколькі некаторыя з іх залежаць ад расейскіх паставак больш, чым іншыя. Калі перад супольнасцю паўстане неабходнасць прымаць самыя цяжкія рашэнні, ЕЗ будзе вымушаны праявіць згуртаванасць і рашучасць», – адзначае бельгійскае выданне.

У той час як украінскія гарады падвяргаюцца ўсё больш спусташальным авіяўдарам, дэлегацыі абедзвюх краін рыхтуюцца да чарговага раунда перамоваў, на гэты раз у рэжыме анлайн. Прэзідэнт Зяленскі выказаў надзею на тое, што гэтыя перамовы акажуцца падрыхтоўчым этапам сустрэчы з Пуціным. Еўрапейская прэса настроена вельмі скептычна.

На старонках партугальская газета Público піша пра тое, што прэзідэнт Украіны знаходзіцца ў вельмі складанай сітуацыі.

«Уладзімір Зяленскі стаіць перад неверагодна складанай палітычнай і чалавечай дылемай. Працяг абарончай барацьбы, падчас якой ён ужо стаў сапраўдным героем, на дадзены момант, судзячы па ўсім, уяўляе сабой адзіна магчымае выйсце. Але калі абарончая вайна супраць агрэсара зацягваецца надоўга, то на плечы кіраўніцтва кладзецца вялізная маральная і палітычная адказнасць. Пакуты людзей і матэрыяльныя разбурэнні ва Украіне будуць расці з кожным днём, наўрад ці забяспечваючы гарантыю перамогі, якая звяла б на нішто ўсе патрабаванні Расеі. Калі ж Украіна ў нейкі момант прызнае ўмовы Расеі, няхай нават у больш мяккай форме, то гэта ўсё роўна будзе багата палітычнымі саступкамі, якія былі для Украіны непрымальнымі да пачатку вайны. У канчатковым выніку ўсё гэта можа абярнуцца сур’ёзнымі ўнутрыпалітычнымі праблемамі», – адзначае партугальскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Банки начали снижать доступность ипотеки из-за риска очередей

Богданов сообщил, что ХАМАС пообещало освободить двух россиян при прекращении огня

Телеведущая Опра Уинфри попала в больницу из-за проблем с желудком

Ким Чен Ын: Россия и ее народ защищают свой суверенитет и движутся к процветанию

Музыкальные новости

УЗИ и КТ при диагностике урологических заболеваний: что выбрать

Николай Цискаридзе представит в Кремле выпускные концерты Академии Русского балета

Команда сервисного локомотивного депо «Буй-Пассажирский» филиала «Северный» ООО «ЛокоТех-Сервис» завоевала бронзу в железнодорожных спортивных соревнованиях

Америкой и Европой сенсационно управляет Гольфстрим. Научная сенсация!

Новости России

Грузия запланировала восстановление дипломатических отношений с Россией

Риелтор Сырцов сообщил, что рядом с пляжами в Москве продаются 8 тысяч квартир

Богданов сообщил, что ХАМАС пообещало освободить двух россиян при прекращении огня

МИД РФ: ХАМАС освободит двух россиян при прекращении огня в Газе

Экология в России и мире

1 массажное упражнение для лица, которое можно делать даже лежа в постели - щеки и овал лица подтянутся, а носогубные складки расправятся

Финансовый эксперт Светлана Петрова: как совместить бизнес и семью

«Школа вожатых» прошла в школе №7 в Реутове

Армянские ковры Арцаха (Карабаха) с уникальным орнаментом представлены как «генетический код» Азербайджана - сайт monumentwatch

Спорт в России и мире

«Мирра Андреева обладает удивительной выживаемостью» // Олимпийская чемпионка по теннису Елена Веснина об итогах женского Roland Garros

Испанец Карлос Алькарас выиграл Открытый чемпионат Франции по теннису

Калинская поддержала Синнера после поражения на "Ролан Гаррос"

Касаткина опустилась в рейтинге WTA, Андреева впервые вошла в топ-25

Moscow.media

Портативный ТСД корпоративного класса Saotron RT-T70

Моя кошка Валлетта

Bluetooth-сканер штрих-кодов SAOTRON P04 на базе CMOS-матрицы

В Карелии арестовали учителя-педофила











Топ новостей на этот час

Rss.plus






ЧЕЧНЯ. В с. Гелдаган появятся базы полков «АХМАТ-Россия» и «АХМАТ-Чечня»

МИД РФ: ХАМАС освободит двух россиян при прекращении огня в Газе

Облачную погоду с прояснениями и грозы спрогнозировали в столице 12 июня

Телеведущая Опра Уинфри попала в больницу из-за проблем с желудком