У спіс палітзняволеных дададзены прозвішчы яшчэ пяці чалавек - гэта Лілія Ананян, Таццяна Біруля, Аляксандр Біруля, Аляксандр Міхайлаў і Галіна Міхальчук.
Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Іх пазбавілі волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:
–Лілія Ананян, узята пад варту па абвінавачванні па арт. 339 КК за маляванне ў грамадскіх месцах герба „Пагоні”;
–Таццяна Біруля, узята пад варту па абвінавачванні па арт. 367 КК за паклеп на А. Лукашэнку;
–Аляксандр Біруля, узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 367 КК за паклеп на А.Лукашэнку;
–Аляксандр Міхайлаў, асуджаны па арт. 366, 368, 369 КК за пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, абразу прадстаўніка ўлады, абразу А. Лукашэнкі ў каментарах да публікацый у тэлеграм-канале да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
–Галіна Міхальчук, асуджана па арт. 367, 368 і 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, абразу і паклёп на А. Лукашэнку ў каментарах да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання і патрабуюць ад уладаў Беларусі іх неадкладнага вызвалення.