Прадстаўніца народнай амбасады ў Бразіліі Вольга Ермалаева Франко ў эфіры нашага радыё распавяла Уладу Грынеўскаму, як беларусы ў партугаламоўных краінах рыхтуюцца да „Ночы расстраляных паэтаў”.
– Мы вырашылі рабіць віртуальную онлайн-вечарыну, аб’ядналіся разам з беларускай дыяспарай у Партугаліі. Мы збіраем усіх ахвотных, у каго працоўная мова партугальская і беларуская. Будзем спрабаваць данесці гэтую гісторыю праз пераклады. Будзем чытаць на вечарыне творы расстраляных у 37 годзе, творы беларускіх палівязняў цяперашніх і будзем чытаць пераклады на партугальскую мову
– А потым гэтыя пераклады некуды пойдуць?
– Пакуль неведома ў што гэта выльецца ў выніку, але збіраецца агульны архіў перакладаў на розных мовах. І тут, у Бразіліі, мы таксама нешта плануем. Як мінімум будзем распаўсюджваць далей, а як максімум паспрабуем зрабіць ці анталогію беларускай паэзіі ў перакладзе на партугальскую, ці можа быць асобны зборнік вершаў рэпрэсаваных паэтаў. Пакуль гэта ўсё толькі пачынаецца, але трохі больш за дзясятак вершаў у нас ўжо ёсць і паглядзім, што атрымаецца.
Цалкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя