Таксама абмежаваны доступ да сайта газеты “Новы Час” і сайта тэлеканала “Настоящее время”.
Сайт Deutsche Welle заблакавалі ў Беларусі. Раней сёння стала вядома, што сайт газеты “Новы Час” перастаў адкрывацца для карыстальнікаў у Беларусі і за яе межамі. Тыдзень таму вобшукі прайшлі ў рэдактараў „Новага Часу” Аксаны Колб і Сяргея Пульшы, раней – у фатографа выдання Дзмітрыя Дзмітрыева.
Таксама абмежаваны доступ да сайта тэлеканала “Настоящее время”. Пры спробе зайсці на гэтыя сайты з’яўляецца інфармацыя пра тое, што доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Абысці блакіроўку сайтаў можна, выкарыстоўваючы VPN, Psiphon або браўзер Tor.
Беларускае Радыё Рацыя