Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Алена Анісім: Улада працягвае затыкаць рот усім нязгодным

Нічога новага, улады рэалізуюць сваю палітыку. Так кажа старшыня Таварыства беларускай мовы пра ператрусы ў рэдакцыі «Новага Часу», якія прайшлі напярэдадні. Арганізацыя выступае заснавальнікам беларускамоўнага незалежнага выдання. Учора прайшлі ператрусы ў галоўнага рэдактара Аксаны Колб, намесніка рэдактара Сяргея Пульшы ды ў рэдакцыі. Пасля допыту журналістаў адпусцілі, у іх канфіскавалі тэхніку. Сутнасць прэтэнзій невядомая, бо журналісты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Сітуацыю у нашым эфіры пракаментавала старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім:

Гэта працяг наступу на прастору незалежнай грамадскай думкі, працяг затыкання роту ўсім, хто не згодны з той палітыкай, якая сёння праводзіцца ў Беларусі ў дачыненні да ўсіх яе грамадзян без выключэння. Для ТБМ нічога, як кажуць, новага ў гэтым няма.  Мы проста бачым, што гэты абраны кірунак задушэння грамадскай думкі і грамадскай дзейнасці не спыняецца.

РР: Улады абралі тактыку выціскання за мяжу ўсіх незалежных СМІ. Са спадарыняй Аксанай Колб мы ні адзін раз размаўлялі, і яна казала, што яе прынцыповая пазіцыя – працаваць менавіта з Беларусі. Не здаецца Вам, што такім чынам намякаюць, што варта з’ехаць?

Алена Анісім: Магчыма. Але зразумела, што абраная такая тактыка, што ўсе, хто не згодны, хто асмельваецца выказваць сваю думку, яны замінаюць гэтай уладзе лічыць, што ўсё ў нас добра. Гэта беспрэцэдэнтныя рэчы, якія мы зараз назіраем. Бо нават сатыра, гумар у нашым грамадстве атрымліваюцца на дадзеным этапе цалкам недапушчальныя. Тое, што можна было выказваць у часы позняга СССР, то нават гэта сёння не дазваляецца.

РР: Не магу не закрануць сітуацыю з Таварыствам беларускай мовы. Прайшла чарада розных судовых працэсаў над арганізацыяй. Зараз у якім яна стане?

Алена Анісім: Нашае грамадскае аб’яднанне працуе ў штатным рэжыме, наколькі гэта магчыма ў такіх умовах. Але па працэсе ліквідацыі пакуль зацішша.

«Новы час» – агульнапалiтычная штотыднёвая газета на беларускай мове. Яе заснавальнік – Менская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Францішка Скарыны. Раней выданне забаранілі друкаваць ў Беларусі, выкінулі з дзяржаўнага распаўсюду. Друкаваная версія «Новага Часу” не выходзіць, працуе толькі сайт.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus