У пералік нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі, побач зь бел-чырвона-белым сьцягам, Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала ўключыць і лёзунг «Жыве Беларусь!». Разьбіраемся, якое дачыненьне словы зь верша Янкі Купалы маюць да нацызму і пэрыяду Другой сусьветнай вайны.