Ён паставіў у сацыяльнай сетцы знак, што яму падабаецца заблакаваны ўладамі партал Tut.by. Гэта палічылі правапарушэннем.
На крычаўскага журналіста, былога рэдактара газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага завялі адміністрацыйную справу за тое, што на ягонай старонцы ў Facebook «размешчаная інфармацыйная прадукцыя, а менавіта адзнака „падабаецца“, інтэрнэт-сайта „Беларускі партал Tut.by“, які рашэннем суду Цэнтральнага раёна г. Менска ад 13 жніўня 2021 года ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Так запісана ў рапарце ўчастковага інспектара Крычаўскага РАУС Сцепаненкі. З прычыны гэтага лайку ў мінулую суботу Сяргея Няроўнага затрымалі, агледзелі дом, забралі тэхніку, а самога пакінулі ў ізалятары да суду. Працэс пачаўся 18 кастрычніка, аднак суддзя Азаранка пастанавіў зрабіць перапынак да 20 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Сяргея Няроўнага