Пад публікацыяй з тэкстам пра тое, як оперупаўнаважаны па наркакантролю Шрамаў і ўчастковы Шлупакоў “ахвяруючы сваімі жыццямі” здымалі бела-чырвона-белыя шарыкі, Аляксандр Кушнярук напісаў каментар наступнага зместу: “Мудакі! Лохі!".
15 кастрычніка ў судзе Пінскага раёна і горада Пінска за абразу прадстаўніка ўлады асудзілі Аляксандра Кушнерука.
Справу разглядаў суддзя Яўгенія Мельнік, бок дзяржаўнага абвінавачвання прадстаўляў Уладзіслаў Марчык.
Паводле абвінавачвання, Аляксандр Кушнярук 18 лютага 2021 года пакінуў абразлівы каментар у групе “Двіж” сацыяльнай сеткі “ВКонтакте” пад публікацыяй з тэкстам пра тое, як оперупаўнаважаны па наркакантролю Шрамаў і ўчастковы Шлупакоў “ахвяруючы сваімі жыццямі” здымалі бела-чырвона-белыя шарыкі, напісаў каментар наступнага зместу: “Мудакі! Лохі!”.
Пацярпелыя ў суд не з’явіліся, паколькі працуюць ў Дубровенскім РАУС Віцебскай вобласці, грамадзянскіх пазоваў не заяўлялі.
У спрэчках бакоў пракурор Марчык запрасіў для Аляксандра Кушнерука два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а тэлефон абвінавачага канфіскаваць у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства. Менавіта такі прысуд і вынесла суддзя Яўгенія Мельнік.