Пра гэта заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Рычард Мілс. Ён удзельнічаў у нефармальным віртуальным пасяджэнні Рады бяспекі ААН высокага ўзроўню па беларускім пытаньні, якое ініцыявала Эстонія. Як падкрэсліў Мілс, „пакуль улады ў Беларусі адмаўляюцца выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, падрываюць мір і бяспеку ў Еўропе, працягваюць пераследваць і парушаць правы сваіх грамадзян, мы не адмовімся ад санкцый”. Ён нагадаў, што Вашынгтон заклікае афіцыйны Мінск вызваліць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.
Беларускае Радыё Рацыя