Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Фольк-метал гурту «Znich» забаранілі юбілейны канцэрт у Менску

Беларускі фолк-метал гурт «Znich» атрымаў ад чыноўнікаў адмову ў гастрольным пасведчанні для канцэрта на іх 25-годдзе ў менскім клубе «Re:Public».

Выступаць збіраліся 4 верасня разам з гуртом «Rutvica» і гасцямі — «Rokash».

Начальства ўпраўлення культуры спаслалася на падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 215 Кодэкса аб культуры (а гэта «парушэнне іншых патрабаванняў заканадаўства»). Што менавіта парушыў гурт, не паведамілі.

Раней з той жа нагоды, за «парушэнне чагосьці іншага», не раз забаранялі канцэрты, у тым ліку берасцейскім панкам «Дай дарогу!», расейскаму рэперу Бакею, трасянкамоўнаму гурту «Разбітае сэрца пацана» і коміку Славу Камісаранку. Нярэдка музыкам забаранялі выступаць і праз іншы пункт з таго Кодэкса — праз «нізкі мастацкі ўзровень».

«Znich» — адзін з самых вядомых метал-гуртоў Беларусі. Заснаваны ў Менску ў 1996 годзе, гурт запісаў шэсць студыйных альбомаў і выступаў на шматлікіх фэстах у Беларусі ды іншых краінах Еўропы.

Лідар гурта Алесь Таболіч ладзіў фэсты «Купальскае кола» і «Minsk Tattoo Fest», а ў 2020 годзе збіраў подпісы за вылучэнне сябе кандыдатам на прэзідэнта. Подпісы ён не здаў, але падкрэсліваў, што нумар ініцыятыўнай групы ў яго 13-ы, што зваць яго Аляксандр Рыгоравіч і што ён адзіны «кандыдат ад беларускай культуры».

novychas.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus