Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Журналістцы Кацярыне Андрэевай пералічылі тэрмін зняволення

Журналістцы Кацярыне Андрэевай, якая знаходзіцца ў гомельскай калоніі, пералічылі тэрмін зняволення. Цяпер новай датай яго заканчэння стала 5 верасня 2022 года, у той час як раней гаворка ішла пра 20 лістапада наступнага года. Пра гэта паведаміў у Facebook яе муж, журналіст Ігар Ілляш.

Паводле яго слоў, пасля ўнясення паправак у заканадаўства суд пастанавіў пералічыць тэрмін пакарання з разліку 1 дзень знаходжання ў СІЗА (да ўступлення прысуду ў сілу) роўны 1,5 дням знаходжання ў калоніі.

«Атрымлівалася дзесьці мінус 2,5 месяца, але канкрэтную дату павінны былі зацвердзіць у ВК. Сёння я даведаўся, што Каці памянялі бірку на казённай сукенцы і цяпер там значыцца новая дата вызвалення – 5 га верасня (памянялі, зразумела, толькі дату – бірка засталася жоўтай, «экстрэмісцкай»). Атрымліваецца, што палову свайго двухгадовага тэрміну Каця ўжо адбыла, сядзець ёй засталося менш за год. І гэта ў любым выпадку. Я пры гэтым па-ранейшаму перакананы, што Каця выйдзе на волю раней восені 2022-га», – напісаў ён.

Журналісткі Кацярына Андрэева ​​і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада пасля правядзення стрыма з акцыі пратэсту на „плошчы Пераменаў» і змешчаныя ў СІЗА. Іх абвінавацілі ў тым, што шляхам правядзення прамога эфіру яны нібыта арганізоўвалі дзеянні пратэстуючых (арт. 342 КК). Праз тры месяцы дзяўчатам вынеслі прысуд – па 2 гады пазбаўлення волі, хаця на судзе былі прадстаўлены вынікі лінгвістычнай экспертызы, якія сведчаць, што ў стрыме адсутнічалі якія-небудзь заклікі да дзеянняў. Журналісткі адбываюць пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі №4.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus