Цяпер працоўныя калектывы будаўнічай галіны складаюць больш за 137 тыс. чалавек. "Для нашай рэспублікі гэтай колькасці кадраў дастаткова. Але з улікам тых задач, якія стаяць па нарошчванні экспарту тавараў і паслуг, трэба больш", - сказаў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Ігар Касцюкоў.