Візыты адвакатаў да Алега Грузьдзіловіча і Іны Студзінскай адбыліся толькі на шосты дзень пасьля затрыманьня журналістаў — да гэтага абаронцаў у ізалятар не дапускалі. Сваякі і сябры па-ранейшаму ня ведаюць, за што іх затрымалі і ў чым падазраюць. Адвакатаў да справы пакуль не дапусьцілі.