Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ трох чалавек

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ трох чалавек, асуджаных на падставе артыкулаў аб гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Як вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на праваабарончым сайце spring96.org, палітзняволенымі абвешчаныя: Ігар Букас — асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК; Алег Букас — асуджаны на два гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК; Іван Цагалка — асуджаны на тры гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342, арт. 364 КК.

На думку праваабаронцаў, пераслед гэтых людзей мае палітычна матываваны характар.

„Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту „ў адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і намеру на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку па незаконным загадзе (неабходная абарона)”, — лічаць праваабаронцы.

Як адзначаецца ў заяве, згодна з дапаможнікам па вызначэнні паняцця „палітычны зняволены”, гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асоб у якасці палітычных зняволеных.

Праваабаронцы патрабуюць для палітвязняў неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры захаванні права на справядлівы судовы разбор.

Дакумент падпісалі сем праваабарончых арганізацый: цэнтр „Вясна”; Беларускі ПЭН-цэнтр; РГА „Прававая ініцыятыва”; Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава; Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend; „Ініцыятыва FORB”; Беларускі дакументацыйны цэнтр.

Такім чынам, на 21 красавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі 358 чалавек.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus