Барацьбу за дзве пуцёўкі ў вышэйшую лігу павядуць 12 каманд.
У сталічным Доме футбола прайшло лёсаванне календара спаборніцтваў каманд 1-й лігі чэмпіянату Беларусі, які стартуе 17 красавіка.
Барацьбу за дзве пуцёўкі ў вышэйшую лігу павядуць 12 каманд. У першым туры згуляюць: «Белшына» (Бабруйск) — «Хваля» (Пінск), «Нафтан» (Наваполацк) — «Баранавічы», «Днепр» (Магілёў) — «Ліда», «Слонім» — «Орша», «Крумкачы» (Менск) — «Лакаматыў» (Гомель), «Арсенал» (Дзяржынск) — «Шахцёр» (Петрыкаў).
Удзельнікі спаборніцтваў правядуць трохкругавы турнір, па выніках якога дзве найлепшыя дружыны атрымаюць павышэнне ў класе. Каманда, якая зойме трэцяе месца, правядзе два пераходныя паядынкі за права згуляць у вышэйшай лізе з 14-м клубам элітнага дывізіёна.