Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Зварот больш як 70 экспертаў у галіне мовы і культуры

Дзясяткі беларускіх мовазнаўцаў, навукоўцаў, вядомых дзеячаў культуры і замежных беларусістаў звярнуліся да беларусаў у Дзень роднай мовы.    З нагоды Дня роднай мовы больш за 70 экспертаў у галіне беларускай мовы і культуры, навукоўцаў, літаратараў ды іншых вядомых дзеячаў культуры – як з „афіцыйных”, так і з „неафіцыйных” асяродкаў – падпісалася пад Адкрытым лістом, ініцыяваным Працоўнай групай па падтрымцы беларускай мовы і культуры Пашыранага складу Каардынацыйнай Рады. Ліст апісвае становішча, у якое трапілі наша мова і нацыянальная культура, і акрэслівае ўмовы для самога існавання, адраджэння і росквіту беларускай мовы і культуры ў сучаснай Беларусі.     Сярод падпісантаў – нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, вядомыя літаратары Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч, навукоўцы і выкладчыкі-філолагі Наталля Дуліна, Наталля Сівіцкая, Надзея Старавойтава, спецыялісты ў іншых гуманітарных сферах Аляксандр Фядута, Аляксандр Краўцэвіч, Алесь Белы, Сяргей Харэўскі, вядомыя культурныя і грамадскія дзеячы, выдаўцы, музыкі, рэлігійныя асобы, а таксама шмат замежных беларусістаў і славістаў – Курт Вулхайзер, Герман Бідэр, Радаслаў Калета ды іншыя.     У Адкрытым лісце сцвярджаецца, што беларуская мова і нацыянальная культура трапілі ў цяжкае становішча ў выніку не толькі маштабнага грамадска-палітычнага крызісу апошніх месяцаў, але і ў цэлым дзяржаўнай палітыкі мінулых дваццаці шасці гадоў. Падпісанты заяўляюць, што „Беларусь мае вялікі патэнцыял, каб адраджаць і развіваць сваю нацыянальную культуру”, але гэта не можа быць рэалізавана ў цяперашніх грамадска-палітычных умовах, без спынення рэпрэсій і змены ўлады.   Далей пералічваюцца асноўныя прынцыпы і прыярытэты, згодна з якімі змогуць быць вырашаны праблемы беларускай нацыянальнай культуры праз дзеянні ў розных сферах – дзяржаўнага будаўніцтва, інфармацыйнага поля, адукацыі і культурных ініцыятыў. Падпісанты робяць акцэнт на важнасці такіх аспектаў як гарантыі незалежнасці, заканадаўчая абарона беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі як неад’емных атрыбутаў дзяржаўнасці, фармаванне незалежнага інфармацыйнага поля Беларусі, глыбокія рэформы ў СМІ, адукацыі і культурных установах.     Аўтары разглядаюць цяжкае становішча беларускай мовы ў кантэксце сітуацыі з усёй беларускай нацыянальнай культурай, а шырэй – і з беларускай дзяржаўнасцю.     Для замежных даследчыкаў, якія займаюцца беларускай мовай і культурай, Адкрыты ліст стаў нагодай выказаць сваю салідарнасць з беларусамі, у тым ліку са сваімі калегамі-навукоўцамі, і выказаць гатоўнасць дапамагаць беларускай справе сваімі ведамі і дзейнасцю.     „Большасць беларусаў, незалежна ад роўню іх адукацыі, нацыянальнай свядомасці і зацікаўленасці беларускай культурай, хоча жыць у свабоднай, незалежнай краіне, у дзяржаве, якая выклікае гонар сваіх жыхароў, якая мае адказную, адукаваную, асвечаную ўладу. Мы верым, што хутка Беларусь будзе менавіта такой. Для нас будзе гонарам паспрыяць гэтаму, даўшы сваю экспертызу і працу для неабходных рэформаў,” – падсумоўваюць аўтары звароту.   Цалкам тэкст ліста з подпісамі, а таксама дадатковыя каментарыі ад ініцыятараў апублікаваны на сайце http://bielmova-kultura.org .    

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus