Інданэзійскія ратавальнікі працягваюць шукаць людзей пад заваламі будынкаў пасьля магутнага землятрусу, які адбыўся ў пятніцу на востраве Сулавесі. Загінулі прынамсі 78 чалавек, перадае Голас Амэрыкі.
Больш за 800 чалавек атрымалі траўмы. Тысячы іншых засталіся без прытулку.
Землятрус магнітудай 6,2 з эпіцэнтрам за 36 кілямэтраў на поўдзень ад раёну Мамуджу правінцыі Заходні Сулавесі адбыўся на глыбіні 18 кілямэтраў, паведаміла Геалягічная служба ЗША.
Каманды ратавальнікаў, абсталяваныя цяжкай тэхнікай, вядуць кругласутачныя пошукі жывых у горадзе Мамуджу і суседнім раёне Маджэнэ.
Сытуацыя з энэргазабесьпячэньнем і тэлефоннай сувязьзю з пятніцы палепшылася, што дапамагае выратавальнай апэрацыі.
У чацьвер у тым жа рэгіёне адбыўся падводны землятрус магнітудай 5,9, які пашкодзіў некалькі дамоў, аднак не прывёў да чалавечых ахвяр.