Пра гэта паведаміў Беларускі ПЭНцэнтр у сваім тэлеграм-канале.
Знікла сувязь з Сяргеем Макарэвічам і Андрэем Янушкевічам з выдавецтва „Янушкевіч”.
Пра тое, што не выходзяць на сувязь Сяргей Макарэвіч і Андрэй Янушкевіч з выдавецтва „Янушкевіч”, паведаміў Беларускі ПЭНцэнтр у сваім тэлеграм-канале.
Крыху раней стала вядома, што няма сувязі з распаўсюднікам беларускіх кнігаў Алесем Яўдахам. Але ён паспеў паведаміць, што ў хату да яго ламіліся невядомыя.
Нагадаем, 13 студзеня супрацоўнікі ДФР ужо завітвалі да тых, хто звязаны з беларускай літаратурай — выдаўца Генадзя Вінярскага і дызайнера Анатоля Лазара. У іх прайшлі ператрусы, супрацоўнікаў ДФР цікавіла, ці сплачваюць яны падаткі.