Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Валютная выручка за студзень – лістапад 2020 года знізілася амаль на 12%

 Валютная выручка Беларусі ў студзені—лістападзе 2020 года паменшылася на 11,9% у параўнанні з аналагічным перыядам пазамінулага года, сведчаць дадзеныя Нацбанка.

За 11 месяцаў валютная выручка склала 33,3 млрд долараў, скараціўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года на 4,5 млрд долараў.

Выручка ад экспарту тавараў склала 24 млрд 688,2 млн долараў (-13,3%, або 3 млрд 785,4 млн долараў), выручка ад экспарту паслуг — 7 млрд 854,4 млн долараў (-7,4%, або 630,2 млн долараў).

На думку экспертаў, значнае скарачэнне валютнай выручкі абумоўленае змяншэннем паставак расійскай нафты ў Беларусь у першым квартале 2020 года, скарачэннем знешняга попыту на беларускія тавары і паслугі з-за пандэміі COVID-19, зніжэннем кошту ў свеце сыравінных тавараў (у прыватнасці, калійных угнаенняў), якія экспартуе Беларусь.

Беларускія ўлады прагназуюць, што ў 2021 годзе на фоне аднаўлення сусветнай эканомікі ад пандэміі атрымаецца павялічыць экспарт больш чым на 5%, ВУП — на 1,8%.

12 студзеня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам членаў урада, заявіў, што зацверджаныя планавыя паказчыкі павінны выконвацца: „Менавіта планы. Не нейкія там прагнозы. Гэтую балбатню так званую рынкавую трэба заканчваць. Ёсць жорсткі план. Калі мы хочам выжыць, то мы павінны планы гэтыя рэалізаваць. Няхай нас крытыкуюць, што мы рэтраграды, кансерватары і гэтак далей. Калі будуць прадпрыемствы працаваць, чалавек будзе мець заробак, і пажадана хаця б трошкі вышэйшы, чым у мінулым годзе, тады нас ацэняць”.

belapan.by

Фота: Тут.бай

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus