Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Рыгор Кастусёў: З сыходам Лукашэнкі сістэма сама сабой разваліцца

Акцыі пратэстаў не сціхаюць, як бы гэтага не жадалі афіцыйныя ўлады, кажа апазіцыйны палітык. У нядзелю ў Менску і іншых гарадах Беларусі выйшлі на дваровыя шэсці ў рамках чарговай акцыі пратэсту — «Маршу народнага трыбуналу». Вядома пра затрыманні ў Барысаве, Гомелі, Гародні, Менску і Салігорску. Тут не мяняецца тактыка сілавых структураў, улады імкнуцца задушыць пратэсты, але людзі выходзяць.

Сама дзяржаўная сістэма патрабуе рэформаў і аздараўлення, кажа старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, паводле якога гэтага таксама патрабуюць беларусы, якія выходзяць штодня на вуліцы:

– З сыходам Лукашэнкі з пасады гэта сістэма сама сабой адразу рассыплецца. Неабходнасць змены гэтай сістэмы зараз на паверхні. Без змены сістэмы ўлады грамадзяне Беларусі не пагодзяцца ні на што іншае. Сістэма трымаецца на Лукашэнку. Тыя чыноўнікі, якія зараз працуюць побач з ім і працуюць пад ім, яны не здольныя далей кіраваць нашай краінай.

У Беларусі ўжо 135 дзён трываюць пратэсты. Пяты месяц беларусы выходзяць на акцыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, а таксама міліцэйскага гвалту, за які ніхто не пакараны. Сёння таксама старэйшыя людзі выходзілі на традыцыйны «Марш мудрасці». Пенсіянеры дванаццаты раз сабраліся на акцыю пратэсту ў Менску, таксама ў Гародні і Берасці.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus