Пройдзе зусім няшмат часу, і пра беларускія падзеі 2020 году зьявяцца дакумэнтальныя і гульнявыя фільмы. Першая ластаўка — відэаспэктакль «Пакрыўджаныя. Беларусь (-сія)», які расейская акторка і рэжысэрка Аксана Мысіна зрабіла паводле п’есы Андрэя Курэйчыка.