Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

За вулічны перформанс у Гародні распачатая крымінальная справа

У Гародні 20 кастрычніка затрыманы прадстаўнік мясцовага андэграўнду Ігар Банцар. Ён падазраваны па крымінальнай справе аб хуліганстве.

40-гадовы Ігар Банцар — лідар стрыт-панк-гурту Mister X. Жанаты, у яго двое дзяцей (8 і 10 гадоў). Сёлета падчас акцый пратэсту ён тройчы адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах (усяго — 18 сутак), павінен выплаціць штраф.

Паводле слоў жонкі Банцара Анжалікі Арэхвы, каля 6 гадзін раніцы 20 кастрычніка да іх у кватэру прыйшлі двое міліцыянераў. „Нібыта даставіць яго да следчага. Казалі, што ён хаваўся. Хоць ён не хаваўся. Заўсёды нармальна хадзіў па вуліцы, ні ад каго не ўцякаў”, — сказала яна.

Банцар разам з адвакатам і міліцыянерамі паехаў у аддзяленне. Увечары таго ж дня стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая справа па артыкуле 339 КК (хуліганства). Банцар пакінуты пад вартай на 72 гадзіны.

Вядома, што падставай для справы паслужыла адно з вулічных выступленняў Банцара, калі ён танцаваў перад міліцыяй без ніжняй бялізны.

Позна ўвечары 20 кастрычніка ў кватэры Банцара і Арэхвы прайшоў вобшук, забралі ноўтбук музыканта.

Арэхва лічыць, што мужа затрымалі з-за яго актыўнай грамадзянскай пазіцыі. „Вядома, чаму гэтыя ўсе перформансы былі. Ігар актыўна выказваўся аб тым, што цяпер адбываецца ў краіне”, — сказала яна.

Паводле версіі міліцыі, 5 верасня Банцар каля трох гадзін ночы знаходзіўся ў адной з забаўляльных устаноў Гродна на вуліцы Горкага. Калі музыкант выйшаў на вуліцу, то ўбачыў машыну міліцыі, падышоў да лабавога шкла і стаў дэманстраваць палавыя органы. Яго дзеянні бачылі адпачывальнікі забаўляльнай установы, знялі на камеру і размясцілі ў адным з тэлеграм-каналаў.

БелаПАН

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus