1 кастрычніка пройдзе першы разгляд законапраекту ў камітэце Палаты прадстаўнікоў па міжнародных адносінах.
У ЗША прапанаваны праект пашырэння Акту аб дэмакратыі ў Беларусі: санкцыі ў дачыненні да сям’і Лукашэнкі і да Расеі. 6 кангрэсоўцаў (3 рэспубліканцы і 3 дэмакраты) унеслі ў Палату прадстаўнікоў ЗША законапраект пра змены ў „Акт аб дэмакратыі ў Беларусі». 1 кастрычніка пройдзе першы разгляд законапраекту ў камітэце Палаты прадстаўнікоў па міжнародных адносінах.
Законапраект прапаноўвае шэраг мераў па падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама санкцыі як супраць беларускіх чыноўнікаў, так і супраць грамадзянаў Расеі, якія маюць дачыненне да падаўлення паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі і да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Каб быць прынятым, законапраект павінен быць ухвалены трыма камітэтамі Палаты прадстаўнікоў (па міжнародных адносінах, па фінансавых паслугах і юрыдычнага), поўнага складу Палата прадстаўнікоў, Сенату і прэзідэнта ЗША.