Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін назваў правакацыяй затрыманне 33 грамадзян Расеі ў Беларусі.
Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Расейскай Федэрацыі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін назваў правакацыяй затрыманне 33 грамадзян Расеі ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю радыёстанцыі «Говорит Москва».
Палітык лічыць, што Лукашэнка ставіць пад пагрозу расейска-беларускія адносіны. «Гэта абсалютна кан’юнктурнае дзеянне азначае, што Лукашэнка рызыкнуў адносінамі з Расеяй дзеля сваіх уласных інтарэсаў, каб навязаць зноў сябе ў якасці прэзідэнта, калі краіна прыйшла ў пратэстны рух», — сказаў Затулін.
«Ён стаў нахлебнікам, практычна паразітам на расейска-беларускіх адносінах, шантажыстам і ў гэтай сітуацыі ён дакаціўся да правакацыі з затрыманнямі расейцаў», – дадаў Затулін.
Фота: censor.net.ua