Такой працэдурай займалася клініка-дыягнастычная лабараторыя берасцейскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера.
Крыху больш за 700 чалавек на Берасцейшчыне змаглі прайсці праз тэставанне на COVID-19.
Такой працэдурай займалася клініка-дыягнастычная лабараторыя Берасцейскага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера:
– Даследаванне дапамагае выявіць анціцелы да каронавірусу. Згодна афіцыйнай інфармацыі, у берасцейскай вобласці апынулася шмат людзей, што перанеслі Ковід-19 без сімптомаў, пры гэтым хварэлі цэлымі сем’ямі.
За суткі праз лабараторыю праходзіць ад пяці дзясяткаў да сотні чалавек. Кошт такой працэдуры складае амаль 25 рублёў. Забор крыві адбываецца ад раніцы і да вечару.
Месяц таму здаць тэсты на Берасцейшчыне было фактычна немагчыма, паколькі іх колькасць не хапала на колькасць жадаючых. За дзень яшчэ ў чэрвені скончыліся ўсе рэактывы, адпаведна – спыніўся запіс на праходжанне тэставання.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце