Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Еўрапейскі праект EEMA запрашае беларускіх музыкаў на анлайн-курсы

Бясплатны адукацыйны анлайн-праект Eastern European Music Academy абвясціў пра прыём заявак ад беларускіх музыкаў і мэнеджараў. У ім бяруць удзел 8 краін Усходняй Еўропы: Польшча, Венгрыя, Румынія, Украіна, Латвія, Літва, Эстонія і Беларусь.

Eastern European Music Academy з’яўляецца першым адукацыйным і нэтворкінг-праектам, у мэтах якога аб’яднанне ўсяго рэгіёну ў дадзенай галіне. Ён важны для музыкаў і музычных мэнэджэраў, якія жадаюць пераадолець крызіс індустрыі з дапамогай ведаў пра атрыманне заробку для музычнага бізнэсу ў бягучых рэаліях. Гэта таксама выдатная магчымасць пашырыць міжнародныя сувязі.

Заняткі будуць адбывацца бясплатна ў рэжыме анлайн з удзелам студэнтаў і ментараў з 8 краін Усходняй Еўропы са жніўня па кастрычнік 2020. Агулам Акадэмія прыме 50 студэнтаў, якія будуць вучыцца і працаваць разам кожныя выходныя. Галоўны накірунак праекта — лічбавізацыя сучаснай музыкі папулярных і альтэрнатыўных напрамкаў, а таксама супрацоўніцтва талентаў з усяго рэгіёну. Ментарамі Акадэміі будуць выступаць прафесіяналы з усёй Еўропы.

Ад Беларусі ў праграму здолеюць патрапіць 6 удзельнікаў, якімі могуць стаць музыкі і мэнэджэры. Праект скіраваны на маладых удзельнікаў, якія ўжо выдалі некалькі прафесійных рэлізаў, маюць пэўны досвед, але жадаюць палепшыць разуменне структуры сучаснага музычнага бізнэсу для развіцця кар’еры. Абавязковая ўмова – дастатковы ўзровень валодання англійскай мовай. Студэнты маюць быць гатовымі прысвяціць навучанню і выкананню практычных заданняў 5-6 гадзін на тыдзень. 

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 ліпеня 2020 году (23:00 па Мінску). Усе адабраныя студэнты атрымаюць паведамленні пра свой удзел не паздней за 27 ліпеня. Форма заяўкі.

Арганізатары праекта: незалежная ініцыятыва Music Export Ukraine у партнёрстве з літоўскай мэнэджмэнт-кампаніяй і лэйблам Monokey. Партнёр праекта ў Беларусі – лэйбл Mediacube Music. Eastern European Music Academy абдываецца пры падтрымцы Еўропейскага Звязу ў межах праграмы House of Europe.

Паводле прэс-рэлізу

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus