Пад санкцыі трапілі тры амэрыканскія заканадаўцы і шэраг урадоўцаў. Кітай увёў гэтыя санкцыі ў адказ на санкцыі Вашынгтону супраць высокапастаўленых кітайскіх чыноўнікаў. Падставай для амэрыканскіх санкцыяў паслужыла жорсткае абыходжаньне кітайскіх уладаў з уйгурскай мусульманскай меншасьцю.