Сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Руслана Ахрымчука затрымалі 28 чэрвеня ў Віцебску. Яго асудзілі на 7 сутак арышту за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і за непадпарадкаваньне міліцыі. Днямі ён выйшаў на волю і расказаў, якім для яго быў апошні тыдзень.