Супраць кандыдата ў прэзідэнты Польшчы Паўла Танайны выставілі два абвінавачванні ў парушэнні фізічнай недатыкальнасці супрацоўніка паліцыі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар варшаўскай паліцыі Сыльвестар Марчак. Абвінавачанні звязаныя з акцыяй прадпрымальнікаў на мінулым тыдні.
Амаль 200 чалавек спрабавалі прайсці ў суботу праз пляц Дэфілядаў каля Палаца культуры і навукі да прэзідэнцкага палаца. Паліцыя спыніла шэсце, атачыўшы прысутных і заявіўшы, што яно незаконнае і што ўдзельнікі не прытрымліваюцца «бяспечнай адлегласці».
Падчас гэтай акцыі Паўла Танайну арыштавала паліцыя. Далейшы лёс кандыдата ў прэзідэнты вызначыць суд. Паводле сацыялагічнай лабараторыі IBRiS, у другі тур прэзідэнцкіх выбараў хутчэй за ўсё выйдуць цяперашні прэзідэнт Анджэй Дуда і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Павал Танайна пакуль не асабліва вядомы шырокаму колу польскіх грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters