Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Фільм „Авантуры Пранціша Вырвіча” з’явіцца ў пракаце 19 сакавіка

Прэм’ера гістарычнага фільма „Авантуры Пранціша Вырвіча” вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі „Беларусьфільм” адбудзецца 19 сакавіка, паведамілі на кінастудыі.

Карціна знята паводле рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. „Беларусь. XVIII стагоддзе. Юны шляхціц Пранціш разам з доктарам, алхімікам Бутрамеем Лёднікам трапляе ў вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай і барацьбы за магутны артэфакт – рамфею ўлады. Герояў чакаюць адчайныя бітвы, пагоні, слаўныя подзвігі і, вядома, каханне”, – расказалі на кінастудыі.

Здымкі фільма праходзілі ў самых знакавых гістарычных мясцінах Беларусі: Нясвіжскім, Мірскім і Лідскім замках, Бабруйску, Снове, Менску. У павільёнах кінастудыі былі пабудаваны ўнікальныя дэкарацыі, якія акунаюць у атмасферу часу, калі панавала шляхта. Шыкоўныя касцюмы, з дзіўнай дакладнасцю адноўленыя беларускімі майстрамі, падкрэслілі прыгажосць і вытанчанасць XVIII стагоддзя. Спецыяльна для праекта на „Беларусьфільме” па чарцяжах Леанарда да Вінчы быў пабудаваны яго знакаміты танк.

Над фільмам працавала беларуская творчая група – рэжысёр Аляксандр Анісімаў, аўтар сцэнарыя Валянцін Залужны і аператар-пастаноўшчык Дзмітрый Рудзь. Галоўныя ролі выканалі: Георгій Пятрэнка, Іван Трус, Віктар Манаеў, Вераніка Пляшкевіч, Вячаслаў Паўлюць, Яўгенія Анікей, Дзмітрый Есяневіч, Сяргей Чакерас, Сяргей Жбанкоў. Трэйлер фільма даступны на афіцыйным YouTube-канале кінастудыі „Беларусьфільм”.

belta.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus