Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Беларусь і Украіна могуць падаць агульную заяўку на правядзенне Алімпіяды

Урад Украіны пачаў рэалізацыю ініцыятывы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб супольным правядзенні з Беларуссю Алімпійскіх гульняў.

11 лютага на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і ўдзеле спартсменаў Украіны ў Гульнях XXXII Алімпіяды і XVI Паралімпійскіх гульнях у Токіа прэм’ер-міністр Аляксей Ганчарук даручыў „вывучыць вопыт Беларусі ў правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў і вопыт еўрапейскіх краін у правядзенні Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў”, а таксама „распрацаваць выразны план у адпаведнасці з конкурснымі патрабаваннямі, устаноўленымі Міжнародным алімпійскім камітэтам”, паведаміла прэс-служба Кабінета міністраў.

„Гэта важны і адказны іміджавы крок. Такія маштабныя праекты спрыяюць інфраструктурнаму абнаўленню дзяржавы, росту турыстычнай прывабнасці і нацыянальнага прэстыжу ў свеце ў цэлым”, — заявіў Ганчарук.

Уладзімір Зяленскі агучыў сваю ідэю аб сумесным правядзенні Алімпійскіх гульняў у 2019 годзе. Аляксандр Лукашэнка ўспрыняў яе станоўча. „Думаю, нашы дзяржавы разам маглі б пазмагацца за права правядзення міжнародных спартыўных спаборніцтваў высокага ўзроўню. Гэта я кажу аб прапанове прэзідэнта Украіны, які прапаноўвае нам разам падумаць над тым, ці не замахнуцца нам на Алімпійскія гульні на дзве краіны і правесці. Гэта нам пад сілу”, — заявіў беларускі кіраўнік у кастрычніку мінулага года ў Жытоміры на Форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі.

На гэту ж тэму Лукашэнка выказваўся ў верасні 2019 года падчас паездкі ў Брэст. „Вядома, нам цяжка спаборнічаць з гігантамі (вялікімі краінамі), але, дапусцім, з украінцамі або расіянамі мы можам Алімпіяду правесці. Аб’екты пад Алімпійскія гульні ў нас гатовыя. Цяпер нацыянальны футбольны стадыён пабудуем і для водных відаў спорту, застанецца футбол. У Расіі ўся інфраструктура створана пад футбол. Можам з імі прыняць Алімпіяду. І тут у асноўным летнюю правесці — у Беларусі — з дапамогай расіян ці ўкраінцаў. У іх ёсць аб’екты, якіх нам не хапае”, — сказаў афіцыйны лідар.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus