Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Прысуд па справе анархістаў абвесцяць 12 лютага

Пракурор Максім Сеніў просіць суд прыгаварыць анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе ў telegram-канале праваабарончая арганізацыя „Прававая ініцыятыва”.

Паводле яе інфармацыі, пракурор лічыць, што папярэдняе следства правільна кваліфікавала дзеянні абвінавачаных, і прыйшоў да высновы, што абвінавачаныя дзейнічалі паводле папярэдняй змовы.

Анархістаў вінавацяць у тым, што 25 верасня 2019 года яны кінулі ў будынак Мінскага гарадскога суда дзве лямпачкі з фарбай. Акрамя таго, ім ставяць у віну тое, што ўначы 13 кастрычніка яны кінулі ёмістасць з запальнай сумессю ў дзверы СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага (узгарання не адбылося). Паўторны інцыдэнт каля СІЗА адбыўся ўначы 20 кастрычніка, вадкасць загарэлася, у выніку чаго нязначна было пашкоджанае пакрыццё дзвярэй. Прадстаўнік СІЗА ацаніла шкоду ў 1 рубель 48 капеек, урон будынку суда ацэньваецца ў 143 рублі 22 капейкі. Працэс вядзе суддзя суда Савецкага раёна Мінска Якунчыхін.

Емяльянаву і Комару ставяць у віну ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх грунтуецца на выкарыстанні гаручых рэчываў), арт. 341 (псаванне маёмасці), арт. 14 (замах на злачынства), арт. 344 (пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцяў) Крымінальнага кодэкса, бо адміністрацыйны будынак СІЗА № 1 з’яўляецца часткай гісторыка-культурнай каштоўнасці „Пішчалаўскі замак”.

Праваабаронцы паведамляюць, што Емяльянаў прызнаў віну часткова. Яго адвакат Дзмітрый Лепрэтар (працаваў на працэсе па выбуху ў Мінскім метрапалітэне ў 2011 годзе) заявіў, што па эпізодзе з будынкам суда шкода цалкам кампенсаваная; такім чынам, дзеянне з’яўляецца малазначным. Віну па артыкуле 344 Емяльянаў не прызнаў, бо гісторыка-культурная каштоўнасць не была пашкоджаная. Таксама Емяльянаў на працэсе падкрэсліў, што другі абвінавачаны, Комар, не ведаў аб падрыхтоўцы ім гэтых дзеянняў і ў іх не ўдзельнічаў, а толькі здымаў на відэакамеру.

Комар віну не прызнаў цалкам. Раней ён заявіў, што першапачатковыя паказанні даваў пад націскам супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Яны нібыта пагражалі змясціць Комара ў камеру да зняволеных з нізкім сацыяльным статусам. У ІЧУ яго нібыта збіў сукамернік і, пагражаючы згвалтаваннем, прымусіў напісаць яўку з павіннай.

Прысуд будзе абвешчаны 12 лютага.

belapan.by

Фота tut.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus