У машыне былі старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Ігар Лялькоў, некалькі каардынатараў Руха Салідарнасці "Разам".
Машыну з дэлегацыяй удзельнікаў Міжнароднай экспертнай дыскусіі „Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі” затрымалі на беларускай мяжы. Падставай для затрымання стала знаходжанне ў машыне праграмкі VII Бандэраўскіх чытанняў, якія праходзяць у Кіеўскай гарадской Радзе.
У машыне былі старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Ігар Лялькоў, некалькі каардынатараў Руха Салідарнасці „Разам”.
Машыну дагледзелі, нічога забароненага ў ёй не знайшлі і загналі ў бокс. Дэлегацыю затрымалі і кудысці павезлі пад канвоем.
Беларускія палітыкі вярталіся з Украіны ў Беларусь.
Паводле facebook