Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

15 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды

Тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў абноўлены ў Беларусі 15 кастрычніка, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай карты тэмператур і архіва Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo.by.

У Берасці паветра прагрэлася да 24,4 градуса, што на 1 градус вышэй за максімум, зарэгістраваны 40 гадоў таму ў гэтым горадзе.

Новыя экстрэмумы дня зафіксаваныя яшчэ ў двух абласных цэнтрах: Гомелі — 21,1 (21 у 1993 годзе) і Гародні — 20 (19,8 у 1969-м). Перапісаныя рэкорды на ўсіх метэастанцыях Берасцейскай і Гомельскай абласцей (за выключэннем Жлобіна), а таксама на паўднёвым захадзе Менскай (Слуцк, Стоўбцы). Пры гэтым у Берасцейскай вобласці ранейшыя максімумы дня былі зафіксаваныя галоўным чынам у 1979 годзе, у Гомельскай — у 1993-м.

У Брагіне было 23,6 градуса вышэй за нуль (22 у 1993 годзе), у Жыткавічах — таксама 23,6 (21,7 у 1993-м), Пінску — 23,1 (21 у 1993-м), Высокім — 22,9 (22,4 у 1979-м), Ганцавічах — 22,7 (21,4 у 1979-м), Слуцку — 20,8 (19,9 у 1993-м), Стоўбцах — 19,6 (19,2 у 1979-м).

Тэмпературныя рэкорды ўсталёўваюцца трэці дзень запар. 13 кастрычніка абнавіліся максімумы на некаторых метэастанцыях у Берасцейскай вобласці, 14-га — на станцыях ва ўсіх абласцях, за выключэннем Брэсцкай.

У верасні тэмпературныя рэкорды фіксаваліся 2-га, 3-га і 9—12-га дня, антырэкорды — 20-га, 21-га, 23-га і 24-га.

Як паведамляе Белгідрамет, найбліжэйшымі днямі вельмі цёплае для гэтага часу надвор’е захаваецца ў паўднёвых раёнах.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus