Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Беларусь хоча атрымаць мільёны ад МВФ

На наступным тыдні Беларусь плануе абмеркаваць з Міжнародным валютным фондам магчымасць рэалізацыі новай праграмы для падтрымкі структурных рэформаў.

Як заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч 10 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў, «база для перамоваў ёсць».

«Мы плануем падчас штогадовага пасяджэння Савета кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка абмеркаваць вынікі рэалізацыі урадам мер па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі і магчымасці для пачатку праграмы з МВФ. Менавіта ў мэтах падтрымкі структурных зменаў», — паведаміў чыноўнік.

Ермаловіч адзначыў, што пасяджэнне Савета запланавана на наступны тыдзень.

Паводле яго слоў, «дарожная карта» рэформаў распрацавана сумесна з Сусветным банкам.

«Мы лічым, што гэта можа стаць базай для таго, каб у цэлым саму дарожную карту падтрымаць нейкімі рэсурсамі або ў рамках праграмы, ці па-за рамкамі праграмы, але з пункту гледжання яе напаўнення — гэты дакумент, у прынцыпе, вельмі рэальны да выканання», — сказаў Ермаловіч.

На пытанне аб магчымым памеры крэдыту ад МВФ Ермаловіч адказаў: «Пакуль рана казаць аб аб’ёме фінансавання».

Варта адзначыць, што прадстаўнікі Сусветнага банка яшчэ нядаўна заяўлялі аб існых рознагалоссях з урадам Беларусі па шэрагу напрамкаў «дарожнай карты» рэформаў. Рэгіянальны дырэктар банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен 24 верасня ў Менску на сустрэчы з першым намеснікам прэм’ер-міністра Аляксандр Турчынаў адзначыла, што пакуль застаюцца розныя погляды на тарыфы па цеплазабеспячэнні, рэформе дзяржаўных прадпрыемстваў, субсідыі, дырэктыўным крэдытаванні.

Беларускія ўлады раней праяўлялі цікавасць да новай крэдытнай праграмы з МВФ, а таксама да атрымання пазыкі Сусветнага банка на мэты развіцця. Пры гэтым у фонду Беларусь запытвала крэдыт на 3 млрд долараў.

У сярэдзіне 2017 года перамовы з МВФ былі пастаўленыя на паўзу. Улады і эксперты фонду заявілі, што разыходзяцца ў разуменні хуткасці рэформаў, якія неабходна рэалізаваць у краіне. У прыватнасці, бакі разышліся ў ацэнках маштабаў і тэмпаў рэфармавання сектара дзяржпрадпрыемстваў, а таксама адносна тарыфаў на камунальныя паслугі.

У сваю чаргу Сусветны банк у 2018 годзе заявіў, што магчымасць давання пазыкі на мэты развіцця можа быць разгледжана ў выпадку, калі ў Беларусі «будзе прынята палітычнае рашэнне аб ажыццяўленні праграмы з МВФ».

У самым Міжнародным валютным фондзе адзначалі, што перамовы па крэдытнай праграме могуць аднавіцца толькі пасля атрымання адпаведнага запыту ад беларускіх уладаў.

«Мы павінны атрымаць запыт з боку афіцыйных органаў Беларусі, прычым яны павінны быць перакананыя ў тым, што гэтая праграма адпавядае лепшым інтарэсам краіны. У дадзены момант афіцыйныя органы, мабыць, лічаць, што няма вострай неабходнасці і патрэбы ў гэтым. Таму мы не педалюем гэтае пытанне», — казаў кіраўнік місіі фонду ў Беларусі Жак Міньян на брыфінгу ў лістападзе 2018 года.

novychas.by паводле naviny.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus