Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Слонім: грубыя парушэнні пры фармаванні ўчастковых выбарчых камісій

У панядзелак, 7 кастрычніка, у Слоніме адбыўся суд, на якім разглядалася скарга прадстаўнікоў Слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” на рашэнне Слонімскага райвыканкама, аб неўключэнні прадстаўнікоў арганізацыі ў склад участковых выбарчых камісій.

Было вырашана абскардзіць не ўключэнне ва ўчастковыя камісіі толькі трох прадстаўнікоў ГА БНФ “Адраджэнне” – Алеся Масюка, Уладзіміра Бруцкага і Уладзіміра Літвіна.

Справу разглядаў старшыня суда Слонімскага раёну Аляксандр Ярмолік. У сваёй скарзе кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Павел Севасцьян прасіў суд Слонімскага раёна прызнаць рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій незаконным.

Падчас судовага разбіральніцтва, Павел Севасцьян папрасіў суд даць яму магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі справы і дакументамі па вылучэнні кожнага прадстаўніка ў склад участковых выбарчых камісій: Незалежнага выбарчага ўчастку №10, Косаўскага выбарчага ўчастку №12 і Прырэчнага ўчастку № 26 па горадзе Слоніму. Аднак, як аказалася, прадстаўнікі Слонімскага райвыканкама Валерый Бадзей і Алеся Здановіч не прывезлі на суд дадзеных папер. У сувязі з гэтым суддзя аб’явіў перапынак, каб даць магчымасць прывесці неабходныя дакументы.

Падчас азнаямлення з матэрыяламі справы, і ў прыватнасці з заявамі грамадзян па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў ў склад выбарчых камісій, высветліўся цікавы факт. Большасць прадстаўнікоў, якія былі вылучаны ў дадзеныя тры выбарчыя камісіі шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, былі вылучаны з парушэннем закону і не могуць быць членамі камісій. За іх вылучэнне падпісалася шмат чалавек, якія пражываюць не на тэрыторыі выбарчага ўчастка, як гэтага патрабуе Выбарчы кодэкс.

У сувязі з гэтым, Павел Севасцьян папрасіў суд прызнаць незаконным уключэнне ў выбарчыя камісіі тых, каго вылучылі з парушэннем закону. Таксама прасіў прызнаць незаконным не ўключэнне ў склад камісіяў прадстаўнікоў ГА БНФ “Адраджэнне”.

Судзебнае пасяджэнне зацягнулася аж да позняга вечару. На завяршэнне суддзя Аляксандр Ярмолік звярнуўся да прадстаўніка пракуратуры, каб тая выказала сваё меркаванне па справе. Аднак прадстаўніца пракуратуры нечакана папрасіла суддзю перанесці разгляд справы на аўторак, 8 кастрычніка, на 10.00. Суддзя задаволіў просьбу. На гэтым разгляд скаргі і завяршыўся, працяг заўтра, 8 кастрычніка. Нагадаем, што гэта падобная фальсіфікацыя выяўлена толькі на трох участках, а ўсіх у Слоніме 49.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus