Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Віртуальная рэканструкцыя найстарэйшага будынку Берасця

Да афіцыйнага святкавання 1000-годдзя Берасця з’явіцца інфармацыйны стэнд каля найстарэйшага з захаваных “вышэй за фундамент” будынкаў старога гораду. Гаворка ідзе пра руіны касцёлу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бернардзінак, якія знаходзяцца на цяперашнім Шпітальным востраве Берасцейскай крэпасці.

Стэнд называецца „Берасцейскія храмы ордэна бернардзінцаў” і апроч жаночага кляштару будзе змяшчаць матэрыял пра касцёл Яна Хрысціцеля і Святой Ганны кляштару бернардзінцаў. 

Ініцыятыва ўсталявання стэнду належыць камандзе ReBrest, якая з дапамогай тэхналогіяў дапоўненай рэчаіснасці аднавіла ў выглядзе макетаў некоторыя старыя будынкі гораду.

Кажа прадстаўнік ReBrest Віктар Клімус:

– Мы не першы год займаемся тэмай старадаўняга Берасця. І натуральна, калі з’явіліся тэхналагічныя магчымасці, адразу стала зразумела, што гэта цудоўны інструмент, каб карыстацца ў нашай тэме. Мы шукалі, канешне, магчымасцяў распрацоўваць рэканструкцыю старых гарадоў. І ўрэшце рэшт у нас атрымалася сабраць і змястоўную частку, і тэхналагічную частку разам з цяперашнім храмам кляштара бернардзінак. Іншых яшчэ маем 7 аб’ектаў. Ёсць напрацоўкі, можам зрабіць, пры наяўнасці, канешне, магчымасцяў.

Акрамя таго, пасля ўсталявання стэнду, можна будзе пабачыць рэканструяваныя макеты старадаўніх будынкаў у фармаце дапоўненай рэчаіснасці на тым месцы, дзе яны знаходзіліся. Для гэтага трэба будзе падыйсці да будучага стэнду ў раён руінаў, мець смартфон з доступам да інтэрнэту і скарыстацца інструкцыяй, размешчанай на стэндзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus