Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

На youtubе з’явіўся адмысловы канал з караоке па-беларуску

Дзе можна знайсці караоке па-беларуску? Днямі з’явіўся адмысловы канал на youtubе, стваральнік якога плануе яго папаўняць новымі песнямі для дзяцей і дарослых.

Кажа стваральнік суполкі “Беларускае караоке” Лявон Спірыдонаў:

– На мінулым тыдні я наведаў маіх пляменніц, ім 4 ды 6 годзікаў. Мы разам спявалі караоке і, на жаль, іхняга ўлюбёнага Дзеда-Барадзеда не знайшлі. І ўвогуле аказалася, што беларускамоўнага караоке вельмі мала. Вярнуўшыся дахаты, я пачаў працу і ўжо зрабіў шэсць відэакліпаў, сярод якіх ёсць і Дзед-Барадзед. Буду вельмі шчаслівы, калі людзі будуць падпісвацца да маёй суполкі, звяртацца да мяне са сваімі пажаданнямі і просьбамі, думаю, гэта будзе мяне яшчэ мацней матываваць.

На канале плануецца размяшчэнне як беларускіх песень, так і сусветна вядомых гітоў у перакладзе на беларускую мову. Словы падаюцца кірыліцай і лацінкай, дадае Лявон Спірыдонаў:

– Як заўсёды спачатку стаяла экзістэнцыяльнае пытанне кожнага беларуса: якім правапісам пісаць? Прыняў рашэнне выкарыстаць абодва: кірыліцу пішу афіцыйным правапісам, лацінку – так званай тарашкевіцай. Чаму лацінка? Па-першае, як мне здаецца, гэта модна, асабліва ў тынэйджэрскім узросце. Па-другое, існуюць замежнікі, якія цікавяцца іншымі культурамі і мовамі, у тым ліку, беларускай. Дык лацінка спросціць ім успрыманне беларускай мовы.

Пакуль у Беларусі фактычна не існуе караоке па-беларуску. Лявон Спірыдонаў спадзяецца, што намаганнямі ўсіх зацікаўленых сітуацыю можна змяніць да лепшага.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus