Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Акадэмія навук даследуе прыроду Гудагайскага землятрусу 1908 года

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) заключыў дамову з Цэнтрам геафізічнага маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук на выкананне навукова-даследчай работы аб прыродзе „Гудагайскай сейсмічнай падзеі 1908 года”. Пра гэта гаворыцца ў дадатку да нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, апублікаваным 16 жніўня на сайце Дзяржатамнагляду.

 

Навукоўцы павінны выканаць даследаванне да 15 снежня 2019 года. Разам з тым крайні тэрмін выканання такой працы па нацыянальным плане дзеянняў — 31 снежня 2022 года.

Аб Гудагайскім землятрусе ў цяперашнім Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці — у раёне будаўніцтва БелАЭС — упершыню напісала газета „Наша ніва”. Нататка пра землятрус была апублікаваная ў канцы студзеня 1909 года — праз два месяцы пасля апісанай падзеі.

У Нацыянальным гістарычным атласе Беларусі падзея адзначана як гістарычная, сіла землятрусу ацэньваецца ў 4—7 балаў па шкале Мядзведзева — Шпанхоера — Карніка (МSK-64), гэта значыць ад „інтэнсіўнага” да „вельмі моцнага”.

Разам з тым існуе меркаванне пра тое, што Гудагайскага землятрусу на самай справе не было і звесткі пра яго — выдумка людзей, якія назваліся газетчыкам відавочцамі.

Па выніках партнёрскай праверкі рэзультатаў стрэс-тэстаў БелАЭС у 2017—2018 гадах прадстаўнікі Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў ядзернай бяспекі (ENSREG) сярод іншага рэкамендавалі беларускаму боку правесці комплексную ацэнку сейсмічнай устойлівасці станцыі „ў кантэксце землятрусу, што адбыўся ў 1908 годзе недалёка ад цяперашняй пляцоўкі будаўніцтва”.

Беларуская АЭС узводзіцца за кошт крэдыту Расіі па тыпавым расійскім праекце ВВЭР-1200. Крэдытная лінія да 10 млрд долараў на будаўніцтва станцыі адкрыта да 2035 года. Ядзернае паліва для атамнай станцыі плануецца даставіць да 1 кастрычніка. Фізічны пуск першага энергаблока БелАЭС, на этапе якога ў рэактар загрузяць паліва, павінен адбыцца восенню. Увод у эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС запланаваны на снежань 2019 года, другога — на ліпень 2020-га. Мяркуецца, што атамная станцыя будзе выпрацоўваць 18 млрд кВт·гадз электраэнергіі штогод.

БелаПАН

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus