Сёння ноччу – самы прыгожы метэорны паток года
У жніўні Зямля праходзіць праз метэорны паток Персеіды. Калі неба яснае, за гадзіну на ім можна пабачыць дзясяткі знічак.
Пік метэорнага патоку сёлета прыпадзе на ноч з 12 на 13 жніўня.
Глядзець на Персеіды лепш за межамі населеных пунктаў: вулічныя ліхтары і святло з вокнаў перашкаджаюць бачыць метэоры ва ўсёй прыгажосці.
www.rh.by
Фота Віктара Малышчыца