Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Усіх участковых плануецца аснасціць відэарэгістратарамі

Усіх участковых міліцыянераў плануецца аснасціць відэарэгістратарамі, у перспектыве кожная размова афіцэра з грамадзянамі будзе праходзіць пры ўключаным запісвальным устройстве. Пра гэта ў інтэрв’ю ведамаснаму выданню МУС „На страже” расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення прафілактыкі ГУАПП МУС Алег Каразей.

У канцы чэрвеня зацверджана новая рэдакцыя інструкцыі, якая рэгулюе работу ўчастковых інспектараў міліцыі.

„Дакумент атрымаўся неперагружаным, але ў той жа час змястоўным. Мы паспрабавалі максімальна вызваліць супрацоўніка ад папяровай валакіты, каб заставалася больш часу на выкананне прамых абавязкаў і канкрэтных задач”, – адзначыў Алег Каразей.

„У ідэале абавязковым элементам экіпіроўкі ўчастковых павінен стаць персанальны відэарэгістратар, што дасць магчымасць адначасова вырашыць мінімум тры глабальныя задачы. Па-першае, абарона супрацоўніка – з дапамогай устройства можна паглядзець развіццё спрэчнай сітуацыі і канкрэтныя дзеянні бакоў. Пры гэтым само па сабе вядзенне запісу паслужыць стрымальным фактарам, прадухіліць умовы для магчымых правакацый. Па-другое, відэа дапаможа ў зборы доказаў фактаў правапарушэнняў пры разборы сямейных скандалаў і іншых выкліках. У прыватнасці, будзе магчымасць фіксаваць абстаноўку ў кватэры, стан ахвяры і іншае. Па-трэцяе, відэарэгістратар прызначаны дысцыплінаваць і самога афіцэра, які ўжо не дазволіць сабе праявіць нейкую паважнасць або некарэктнасць. Часам ад насельніцтва паступаюць сігналы аб неправамерных паводзінах супрацоўніка. Некаторыя з іх, на жаль, пацвярджаюцца”, – расказаў Алег Каразей. Наяўнасць відэарэгістратара ўжо ўнесена ў нормы.

„У той жа час разумею, што аснасціць усіх адразу не атрымаецца, паколькі вырашэнне пытанне патрабуе немалога фінансавання. Аднак у перспектыве кожная размова афіцэра з грамадзянамі будзе праходзіць пры ўключаным запісвальным устройстве”, – падкрэсліў Алег Каразей.

belta.by

Фота СБ

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus