Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Наваградку з’явіўся новы турыстычны маршрут па мясцінах Адама Міцкевіча

Маршрут уключае адразу пяць аб’ектаў раёна, звязаных з імем паэта эпохі рамантызму: акрамя самога Наваградка, касцёл, у якім хрысцілі маленькага Адама, а таксама месцы, якія апісваў класік у сваіх творах, і дзе Міцкевіч тварыў.

Капліца маёнтка Чамброў – архітэктурны аб’ект, аднаўленне якога стала міжнароднай справай. Тут адсутнічаў дах і пра першапачатковы выгляд можна было толькі здагадвацца. Архіўныя матэрыялы і працы фатографа Яна Булгака, ураджэнца гэтых месцаў, дапамаглі стварыць праект з гістарычнай дакладнасцю.

Статуя Хрыста была знойдзена каля капліцы ў жудасным стане. Сакральная скульптура захавалася толькі напалову.

Майстар з Ліды аднавіў фігуру 500-кілаграмовага Ісуса. Яе ўсталявалі на гранітную падлогу.

Завершаны першы этап аднаўленчых работ. Неўзабаве пачнуць другі. Ён уключае ўпарадкаванне тэрыторыі. Адкрыць і асвяціць капліцу плануюць у кастрычніку. Але ўжо цяпер аб’ект уключаны ў турыстычны маршрут “Шляхамі Адама Міцкевіча”. Маёнтак, якому належаў культавы помнік, побач.

Сёння ад сядзібы Чамброў засталася толькі ліпавая алея, але ёсць ідэя па яе рэстаўрацыі, бо тут пазнаёміліся бацькі Адама Міцкевіча, а ўладальніца сядзібы Анэля Вузлоўская стала хроснай маці паэта. І менавіта Чамброў з’яўляецца правобразам сядзібы ў паэме “Пан Тадэвуш”.

Міцкевіч часта наведваў маёнтак, лічыў яго другім домам. І калі пытанне аднаўлення сядзібнага дома толькі вырашаецца, то даследчыя матэрыялы адносна капліцы, дзе маліліся ўладальнікі Чамброва, рыхтуюцца да падачы ў Міністэрства культуры, каб надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

tvr.by

Фота: скрыншот з відэа

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus