Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

БНФ шосты раз уручыць памятны знак імя Віктара Івашкевіча

Сёлета Партыя БНФ шосты раз абвесціць лаўрэата памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча, якім партыя традыцыйна адзначае арганізатараў найбольш значных і гучных вулічных акцыяў.

Гэты знак быў заснаваны Беларускім Народным Фронтам у памяць пра выбітнага палітыка-фронтаўца, арганізатара шматлікіх дэманстрацыяў ды шэсцяў, які пайшоў з жыцця ў 2013 годзе. Сёлета ўзнагарода будзе ўручаная шосты раз. Традыцыйна ўручэнне прымеркаванае да 27 ліпеня – гадавіны абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

На падставе прапановаў, якія паступілі ад арганізацыйных структураў БНФ, Управай Фронту быў складзены шорт-ліст намінантаў, які выносіцца на разгляд Сойму (падаецца ў альфабэтным парадку):

Сябра Сойму Партыі БНФ ВІТАЛЬ АМЯЛЬКОВІЧ (Слуцак)

– за арганізацыю і правядзенне рэгулярнай акцыі з нагоды гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну, якая традыцыйна з’яўляецца адной з найважнейшых рэгіянальных падзеяў у патрыятычным календары Беларусі.

Сябры Сойму Партыі БНФ ВІТОЛЬД АШУРАК і СЯРГЕЙ ПАНТУС (Лідчына)

За правядзенне акцыяў дзеля прыцягнення ўвагі на забруджванне прытока Нёмана (рака Дзітва) шкоднымі выкідамі, якая прывяла да выяўлення арганізацыяў, што вінаватыя ў забруджванні вады і парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.

Праваабаронца РАМАН КІСЬЛЯК (Берасце)

За ўдзел у арганізацыі серыі акцыяў супраць пабудовы шкоднага для навакольнага асяроддзя Берасця акумулятарнага завода, што прывялі да прыпынення падрыхтоўкі завода да запуску.

Намеснік старшыні Партыі БНФ ВАДЗІМ САРАНЧУКОЎ (Гародня)

За арганізацыю мітынгу-канцэрту ў Гародні з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння Трэцяй Устаўной граматы БНР, які стаўся найболш маштабнай імпрэзай у сёлетнім адзначэнні беларускай незалежнасці і стварыў прэцэдэнт, калі галоўная пляцоўка найвялікшага патрыятычнага свята месціцца па-за Менскам.

Сустаршыня БХД ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ

За каардынацыю даўгатэрміновай грамадскай варты пратэсту супраць адкрыцця забаўляльна-рэстарацыйнага комплексу “Поедем, поедим” каля Курапатаў.

Уладальнік памятнага знаку будзе вызначаны галасаваннем сябраў Сойму Партыі БНФ і абвешчаны 27 ліпеня.

Штогадовым памятным знакам імя Віктара Івашкевіча уганароўваюцца выбітныя асобы альбо арганізацыі, якія былі ініцыятарамі найбольш значных масавых акцыяў, у тым ліку мітынгаў, дэманстрацыяў, пікетаванняў, шэсцяў, аўта- ці велапрабегаў.

Крытэрамі для ўручэння знаку з’яўляюцца: актуальнасць тэмы акцыі і яе адпаведнасць нацыянальна-дэмакратычным прынцыпам і праграме Партыі БНФ, актуальнасць узьнятай у часе акцыі праблемы, крэатыўнасць і творчы падыход пры планаванні і правядзенні акцыі, грамадскі розгалас і масавасць акцыі, яе ўплыў на грамадства ды іншыя дасягнутыя вынікі акцыі.

У мінулым годзе памятным знакам імя Віктара Івашкевіча быў уганараваны грамадскі актывіст, сябра БНФ і ўладальнік крамы symbal.by Павал Белавус – такім чынам быў адзначаны ягоны ўнёсак у арганізацыю маштабнага святкавання “Свята Незалежнасці” 25 сакавіка 2018 года ў Менску з нагоды стагоддзя абвяшчэння Трэцяй Устаўной граматы БНР.

У ранейшыя годы знак імя Віктара Івашкевіча ўручаўся лідару грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алегу Корбану, кінарэжысёрцы і грамадскай актывістцы Вользе Нікалайчык, лідару “Маладога Фронта” Зьмітру Дашкевічу, ветэрану нацыянальна-адраджэнцкага руху Ніне Багінскай.

Паводле прэс-рэлізу

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus