67-гадовы жыхар Магілёва Генадзь Жолудзеў чатыры гады таму ўзяўся адрадзіць інтарэс да садова-паркавай скульптуры. Цяпер у яго свая майстэрня, а ягоныя творы ўпрыгожваюць гарады, прыватныя сядзібы і дзяржаўныя арганізацыі. Пра сваё рамяство, кошты скульптур і густы пакупнікоў ён апавёў Свабодзе.