Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Яўген Афнагель: Аварыя на Калініскай АЭС – кепскі знак

Аварыя на расейскай Калініскай АЭС у Цвярской вобласці — гэта кепскі знак для Беларусі, — лічыць каардынатар грамадскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель. На гэтым аб’екце з-за кароткага замыкання былі спынены тры рэактары.

Як кажа Яўген Афнагель, у Беларусі ў Астраўцы, на мяжы з Літвой, паблізу ад сталіцы гэтай краіны Вільні, будуецца АЭС па аналагічнаму расейскаму праекту.

– Мы ўсе ведае, як яна будуецца. Мы ведаем, як у нас у краіне адбываюцца будаўнічыя працы, як ставяцца да працы. Крадуць будаўнічыя матэрыялы, як нядбала ставяцца да сваіх абавязкаў, як у нас здараюцца выбухі на салютах, як у нас сходзяць цягнікі з рэек, як у нас будуюць дарогі, якія развальваюцца праз год-паўтара. А атамная электрастанцыя – гэта нашмат больш сур’ёзна. Большасць беларусаў, я думаю, памятаюць пра Чарнобыль і ведаюць пра небяспеку атамных электрастанцый. Для нашага народа гэта вельмі балюча.

Яўген Афнагель нагадаў, што пры будаўніцтве АЭС у Астраўцы было некалькі сур’ёзных аварыяў. Напрыклад, пры мантажы там упаў і атрымаў пашкоджанні рэактар. Але поўнай праўды пра гэты і іншыя выпадкі ўлады грамадству так і не паведамілі. „У нас сур’ёзную інфармацыю хаваюць ад насельніцтва. Таму самы час усім задумацца, што мы ствараем, што мы запускаем і якую небяспеку гэта нясе для нашага народу і для суседзяў”, — кажа Яўген Афнагель.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus