Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Беларусі могуць перагледзець адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля перапісу насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі можа быць перагледжаны. Аб гэтым паведаміў 17 ліпеня журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой у час VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, паведамляе БЕЛТА.

„З мінулага года ў краіне вельмі сур’ёзна пачала ўзнімацца тэма нашага рэгіянальнага развіцця. Парламентарыі атрымалі заданне, пакуль папярэдняе, паглядзець аж да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі, які апошні раз быў зафіксаваны ў 1960-я гады і сёння з улікам развіцця, урбанізацыі, дэмаграфіі, міграцыі, зразумела, мае патрэбу ў пэўных карэкціроўках. Тут мы ў першую чаргу чакаем вынікаў перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў канцы года”, – сказаў Дзмітрый Крутой.

У пытанні рэгіянальнага развіцця асаблівая ўвага будзе ўдзелена гарадам з насельніцтвам звыш 80 тыс. чалавек. „Мы павінны прапанаваць асаблівы прэферэнцыйны пакет, паглядзець, як гэтыя тэрыторыі будуць развівацца”, – адзначыў кіраўнік ведамства.

Міністэрства эканомікі, паводле яго слоў, таксама цесна працуе з раёнамі з цяжкім сацыяльна-эканамічным становішчам.

„Орша ў нас пілот – ёсць указ, ёсць праграма. Мы вельмі ўважліва ўсё гэта штомесяц маніторым, і недзе восенню ў Прэзідэнта адбудзецца вялікая нарада па разглядзе гэтых пытанняў. Такіх тэрыторый па методыках і паказчыках у нас выдзелена каля трыццаці, таму мы будзем глядзець, што для іх можна прапанаваць”, – заўважыў Дзмітрый Крутой.

Ён расказаў, што ў Беларусі вывучалі вопыт іншых краін па развіцці невялікіх гарадоў – няма ўніверсальнага рэцэпта, кожная дзяржава ідзе сваім шляхам. „Мы вывучалі вопыт краін Еўразвяза: Вялікабрытаніі, Германіі, скандынаўскіх краін. Кожная краіна па-свойму вырашае праблему тэрыторый, дзе эканамічнае развіццё адстае ад сярэдняга”, – сказаў міністр.

zviazda.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus