Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

БАТЭ – „Пяст” – 1:1 і любоў заўзятараў

У першым кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ на сваёй арэне сустрэўся з чэмпіёнам Польшчы – „Пястам” з Глівіцаў. Цікава, што фанаты гэтых клубаў маюць устойлівыя сяброўскія сувязі і падтрымліваюць адны адных. На трыбуне Барысаў-Арэны з’явіўся нават вялізны банер „Сяброўства вышэй за перамогу”. Да ўсяго заўзятары ўзаемна скандавалі назвы каманд-спаборнікаў.

 

Каманды выставілі такія стартавыя склады:

БАТЭ: Чычкан, Філіпавіч, Яблонскі, Драгун, Дубаіч, Рыас, Філіпенка, Стасевіч (капітан), Волкаў, Бага, Мукам.  „Пяст”Плах, Кіркескаў, Чэрвіньскі, Пятроўскі (капітан), Хэйтэлі, Пажышэк, Дзічэк, Фелікс, Валенсія, Канчкоўскі, Корунь. Першыя 20 хвілін выразна дамінавалі госці, якія стварылі пару вострых момантаў. У пасіве БАТЭ былі таксама жоўтая картка і траўма Ягора Філіпенкі, які не здолеў працягнуць гульню. Яго замяніў Слабадан Сімавіч. А чэмпіён Беларусі быў змушаны зрабіць пазіцыйныя перастаноўкі.

Толькі на 26-й хвіліне БАТЭ здолеў арганізаваць першую атаку, якая прывяла да кутняга. Аднак, яго розыгрыш не прывёў да вастрыні. У цэлым жа гульня БАТЭ глядзелася зусім блякла.

На 33-й хвіліне пасля пасу Станіслава Драгуна Ігар Стасевіч мог забіваць, але прамарудзіў з завяршальным ударам. А праз дзве хвіліны ледзь не здарыўся самастрэл ужо ў браму гаспадароў поля. І ўсё ж на 36-й хвіліне „Пяст” дамогся заслужанага голу – Андрэя Чычкана „расстрэльвалі” двойчы пры поўнай здранцвеласці барысаўскіх абаронцаў – урэшце Пётр Пажышэк галавой пераправіў мяч у сетку – 0:1.

У другім тайме БАТЭ імкнуўся пераламаць хаду гульні. Гэта прывяло да некалькіх жоўтых картак, адрасаваных арбітрам футбалістам гасцей. У атацы барысаўцаў інертнага Бояна Дубаіча замяніў іншы форвард – Максім Скавыш.

На 64-й хвіліне БАТЭ ўдалася ўзорная атака. „Шпільмахер” чэмпіёнаў Беларусі Стасевіч здзейсніў дзёрзкі рэйд па прпавым фланзе і без маруджання прастрэліў у штрафную, дзе Станіслаў Драгун більярдным ударам ад штангі паклаў мяч у самы кут – 1:1.

У канцоўцы сустрэчы БАТЭ спасцігла яшчэ адна страта – за другую жоўтую картку з поля быў выдалены Драгун, які прапусціць важнейшую гульню ў Глівіцах. 

Такім чынам сустрэча завяршылася з лікам 1:1 і цяпер агульны зыход спабору вырашыцца праз тыдзень у Польшчы. У гісторыі ранейшых спатканняў беларускія клубы дастаткова паспяхова гулялі з польскімі ў гасцях. Агульнае ж уражанне пасля першага матчу такое, што фаварытам можна лічыць „Пяст”.

Хельмут Каменскі, Беларускае Радыё Рацыя

фота Прессбол

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus