Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Рымантас Янкаўскас: Мы гатовыя прадаставіць беларускаму боку ўсе матэрыялы

Прафесар Вільнюскага ўніверсітэту, антраполаг Рымантас Янкаўскас, які разам з групай беларускіх следчых і экспертаў знаходзіцца ў Свіслачы, пракаментаваў Беларускаму Радыё Рацыя сітуацыю з даследзінамі парэшткаў паўстанцаў, знойдзеных на гары Гедыміна ў Вільні. Літоўскі навуковец таксама ўдакладніў, якім чынам будзе адбывацца экспертыза знойдзеных фрагментаў пасля раскопак на месцы магчымай магілы Віктара Каліноўскага на Свіслацкіх могілках.

– У Вільні ўжо вызначана дваццаць розных парэшткаў. Вядома, што там былі пахаваны парэшткі 21 паўстанца, пакараных смерцю. Шукаем зараз аднаго, з усіх парэшткаў, якія выяўлены, вылучаны генетычныя профілі. Адзіны з паўстанцаў, у якога генеалагічна знайшлі жывых сваякоў, гэта Станіслаў Ішора, дык вось менавіта яго і не хапае. Зараз раскопкі на гары Гедыміна працягваюцца, шукаюцца парэшткі Станіслава Ішоры.

Што датычыць Каліноўскага, былі праведзены гісторыкамі генеалагічныя даследзіны лініі Віктара Каліноўскага і іншых сваякоў. Іх жывых ужо, на жаль, не засталося. Апошні з такіх, лінія якога даказана дакументальна, памёр некалькі гадоў таму. Таму адзінае месца, якое ўказвала на тое, што магчыма можна знайсці патрэбны матэрыял для генетычнага супастаўлення ўказвала менавіта на гэтае месца і пахаванне (магчымае пахаванне Віктара Каліноўскага ў Свіслачы – РР).

– Калі будуць знойдзены парэшткі ці якія-небудзь матэрыяльныя рэчы, як будзе ісці далейшая праца: разам з беларускімі калегамі, ці асобна гэтая работа будзе выконвацца? Ці будуць перададзены парэшткі літоўскаму боку?

 – Паколькі гэтым займаецца Следчы камітэт Беларусі, праца будзе ісці паралельна. Калі будуць выяўлены парэшткі, прадстаўнікі Следчага камітэту выклічуць з Менску судовых экспертаў і генетыкаў, якія будуць рабіць пробы. І пасля гэтыя пробы будуць даследавацца ў Беларусі, а таксама паралельна дыпламатычнай поштай будуць дастаўлены ў Літву ў Службу судовай медыцыны Літоўскай Рэспублікі. Тое ж сама мы зробім пры жаданні беларускага боку, мы можам перадаць у Беларусь усе пробы і ўсе матэрыялы, якія мы маем. Такія ёсць навуковыя патрабаванні, што генетычныя даследзіны павінны праводзіцца хоць бы ў двух незалежных лабараторыях.

– Колькі такія даследзіны займаюць часу?

– Гэта залежыць ад тэхналогій, у нас зараз выкарыстоўваецца секвенацыя другога пакалення ці наступнага пакалення. Як паказвае наш досвед, гэта займае некалькі дзён – аператыўна і хутка. Мелі мы выпадак летась, калі ішла ідэнтыфікацыя парэшткаў аднаго з апошніх кіраўнікоў нашых партызан. Пробы аддалі ў другой палове дня ў панядзелак, а вынік мелі ўжо ў сераду ўвечары.

Беларускае Радыё Рацыя  

Фота — 15min.lt

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus