У кнігарні «Ў» прайшла прэзэнтацыя 71-й кнігі «Бібліятэкі Свабоды» — «Тантамарэскі». Гэтая кніга — пра судовы працэс над мытнікам Алесем Юркойцем і ягонымі калегамі. Алесь Юркойць атрымаў 7 гадоў зьняволеньня. На працэс Сяргей Дубавец хадзіў цягам году — зь лістапада 2016-га па лістапад 2017-га.