Добавить новость




Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Адмяняць аплату паслуг дзяржаўных службаў на масавых мерапрыемствах не будуць

У парламенце не лічаць неабходным адмяняць аплату паслуг дзяржаўных службаў на масавых мерапрыемствах. Гэта вынікае з адказу старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валянціны Ражанец на петыцыю з адпаведным патрабаваннем, апублікаваную на інтэрнэт-платформе па зборы подпісаў Petitions.by.

Петыцыю падтрымала амаль тысяча чалавек, і 8 чэрвеня электронны дакумент быў накіраваны ў Савет міністраў і Палату прадстаўнікоў.

Аўтары петыцыі патрабавалі адмяніць пастанову Саўміна № 49 ад 24 студзеня 2019 года, згодна з якой заяўнікі вулічных акцый абавязаны аплачваць паслугі па ахове грамадскага парадку, а таксама выдаткі, звязаныя з медабслугоўваннем і прыборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства. Напрыклад, за арганізацыю акцыі колькасцю да 10 чалавек толькі міліцыі трэба заплаціць 3 базавыя велічыні (76,5 рубля), ад 11 да 100 — 25 б. в. (637,5 рубля), ад 101 да 1.000 — 150 б. в. (3.825 рублёў), больш за 1.000 чалавек — 250 б. в. (6.375 рублёў).

Таксама аўтары прапанавалі ўнесці папраўку ў закон аб масавых мерапрыемствах, якая абавязвала б аплачваць паслугі дзяржаўных службаў толькі арганізатараў вулічных акцый камерцыйнага характару.

У адказе Ражанец, датаваным 25 чэрвеня, падкрэсліваецца, што свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян, гарантуецца дзяржавай у адпаведнасці з Канстытуцыяй, аднак парадак іх правядзення вызначаецца законам аб масавых мерапрыемствах.

„Дзейнае заканадаўства ўтрымлівае механізм рэалізацыі названага канстытуцыйнага права, — адзначыла парламентарый. — Разам з тым яго ажыццяўленне закранае правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых асоб. З улікам гэтага асаблівую значнасць набывае прававы пастулат пра тое, што правы аднаго заканчваюцца там, дзе пачынаюцца правы іншага. Для забеспячэння неабходнага ўзроўню бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў патрабуецца адцягненне сіл і сродкаў органаў унутраных спраў, медыцынскіх устаноў і камунальных службаў ад выканання планавых задач”.

Ражанец сцвярджае, што аплата паслуг міліцыі, медыкаў і камунальных службаў падчас масавага мерапрыемства з’яўляецца „гарантыяй захавання балансу правоў, свабод і законных інтарэсаў”. Акрамя таго, „унясенне аплаты арганізатарамі таго ці іншага масавага мерапрыемства таксама сведчыць аб клопаце з іх боку пра ўдзельнікаў мерапрыемства, якое арганізуецца імі”.

„У сувязі з гэтым лічым, што ўнясенне змяненняў у закон не патрабуецца. Адзначаем таксама, што пытанне змены пастановы Савета міністраў адносіцца да кампетэнцыі ўрада”, — падсумавала старшыня профільнай парламенцкай камісіі.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus